June 30th, 2007

nohi

Дзеці глябалізацыі

Сяджу ўчора за столікам на паветры, радуюся жыцьцю, пачытваю Керуака. Падсаджваецца мая калега па стыпэндыі, украінская пісьменьніца й сьпявачка Ірэна Карпа.
- Што ты чытаеш? О, я таксама зараз чытаю гэтую кніжку, толькі па-ангельску.
Сядзім далей, п'ем віно. У пэўны момант заўважыў, што Ірэна разглядае мае мілітарныя штаны.
- О, у мяне ёсьць такія самыя. Купіла сабе ў вайсковай краме ў Кройцбэргу.
- А я ў вайсковай краме ў Шарлотэнбургу.
- Дарэчы, ты бачыў сваю аголеную фотку на вокладцы "КніжнікРэвью"?
Я прысаромлена хмыкнуў.
- Не пераймайся, у мяне нядаўна таксама была жорсткая фотасэсія. Для "Плэйбоя".
Разыходзімся. Ірэна з бойфрэндам у сваім кірунку. Я - піць зялёнае піва з цытрынай і Керуакам. Ірэна чуе пра гэта й гідліва моршчыцца. Хоць у нечым мы адрозьніваемся, а то пачаў пабойвацца...