June 28th, 2007

canabis

Прэмія :)

Тутака вылучаюць добрых людзей на ўзнагароду, у тым ліку ў намінацыі літаратура. Нават мяне, грэшнага, пару разоў згадалі. А яшчэ згадалі некалькіх добрых літаратараў, так што ёсьць шанец зрабіць гэта не-прафанацыяй. Я, напрыклад, прапаную падтрымаць maryjka_. Альбо - a то тут гоняць на расійскамоўных літаратараў - paulantipov'a :)

http://community.livejournal.com/ljby
nohi

Пра прыроду паэтычнага натхненьня :)

Колісь чуў такую байку. Два вялікія амэрыканскія паэты, тагачасны жывы клясык Робэрт Лоўэл і малады нахабны лідэр нью-ёрскай школы Фрэнк О’Гара, мелі неяк сумесныя паэтычныя чытаньні. О’Гара, які прыехаў туды на пароме, пачаў так: а зараз я прачытаю вам свой новы верш, які толькі што напісаў на пароме. І прачытаў. На што Лоўэл, які выступаў пасьля, востра зрэагаваў: а я не прачытаю вам новага верша, які напісаў на пароме. Я не пішу вершаў на паромах.

Згадаў сёньня гэтую байку, катаючыся па возеры на пароме. Думаў, чыя пазыцыя мне бліжэйшая. Зрэшты, думаў нядоўга. Бо з нутра падступна папоўз новы вершык. Выпаўзе цалкам – вывешу. :)