June 21st, 2007

canabis

Беларуская паэзія на lyrikline.org

Сёньня еду ў Бэрлін. На пісьменьніцкую стыпэндыю. Але яшчэ раней на паэтычны фэстываль, у межах якога будзе чарговая прэзэнтацыя паэзіі ў інтэрнэце на сайце http://www.lyrikline.org

Гэтым разам вязу з сабою шэсьць паэтычных падборак: Уладзімера Арлова, Анатоля Івашчанкі, Глеба Лабадзенкі, Марыйкі Мартысевіч, Сяргея Прылуцкага і Вікі Трэнас. Спадзяюся, усе яны хутка зьявяцца на сайце. Пакуль там 9 беларускіх паэтаў, сярод якіх Вальжына Морт, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль. Кожны аўтар прадстаўлены 10 вершамі ў арыгіналах. Акрамя таго там вывешваюцца пераклады на нямецкую ды іншыя мовы. А яшчэ кожны верш можна паслухаць у аўдыёварыянце ў аўтарскім выкананьні. Дарэчы, запрашаю наведаць і зацаніць. :)

Напрыклад, вершы Вальжыны Морт:
http://www.lyrikline.org/index.php?id=59&L=1&author=vm00&cHash=14322aec9d