June 14th, 2007

canabis

ЛІМЭРЫКІ

13.74 КБ Нарэшце маё двухгадовае чаканьне ўвянчалася посьпехам! Мой любы кнігавыдавец Ігар Логвінаў дадрукаваў кніжку "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі". Карыстаючыся нагодай, хачу яшчэ раз выказаць падзяку мастачцы Натальлі Паваляевай, чыя графіка выкарыстаная ў кнізе, а таксама Юрасю Бушлякову і Міколу Раманоўскаму, якія рэдагавалі і карэктавалі кніжку. Ахвочыя (а яны ёсьць, бо ўвесь час пытаюцца! :)) могуць шукаць "Землякоў" у кнігарнях альбо зьвяртацца непасрэдна да мяне.