June 7th, 2007

nohi

ПАЛІНДРОМ

Зірнеш часам у чыёсьці user info, а там - суцэльная паэзія. Сёньня для разнастайнасьці зазірнуў у сваё. Чытаю: сяброў - 104, чый сябра - 401. Вось так я скаціўся (падняўся?!) да паліндромаў. Зараз кагось зафрэнджу і ўсё сапсую. :)
canabis

ФЭСТЫВАЛЬ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ

Сёньня стартуе Чацьверты Фэстываль Беларускай Культуры ва Ўроцлаве. Сярод удзельнікаў Classic Avantgarde, гурт Indiga, Таня Беланогая, беларускія паэты - ад Алеся Разанава да Глеба Лабадзенкі.

9.06, у суботу, у кавярні LITERATKA (Rynek 6) адбудзецца Ноч паэзіі з удзелам Андрэя Адамовіча, Віктара Жыбуля, Анатоля Івашчанкі, Глеба Лабадзенкі, Сяргея Прылуцкага, Макса Шчура, перакладчыкаў Яна Максімюка і Адама Паморскага, а таксама Вашага пакорнага слугі. У рамах акцыі - прэзэнтацыя анталёгіі маладой беларускай паэзіі "Пуп неба". Пачатак а 20.00. Уваход вольны.

Collapse )