June 5th, 2007

liankievich

КАРЦІНКІ З ФЭСТЫВАЛЮ

Зь першага да трэцяга чэрвеня быў на фэстывалі. На шчасьце, не паэтычным. (Хоць тэкстаў там давялося пісаць да халеры.:)) На мастацка-спартовым. Хто ня ў курсе, зьбіраецца сотня здаровых бамбізаў на паляне ў лесе - і на тры дні канчаткова вар'яцее. Такі сабе КВН, толькі значна лепей, дый яшчэ са спартовымі элемэнтамі - дурацкімі, але сымпатычнымі. Кожная каманда, зразумела, у сваім вобразе, у сваіх строях. Тэма сёлета была казачная, і ўсе выпендрываліся, як маглі.
Collapse )