May 29th, 2007

liankievich

СЬВЯТА, ЗНАЕЦЕ...

Сёньня дзень народзінаў у вельмі сымпатычнага чалавека - Юрася Бушлякова. Юрась добры журналіст і мовазнаўца, стыліст мовы :) і, як цяпер модна казаць, культуртрэгер. Былыя студэнты філфаку й навучэнцы гуманітарнага ліцэю рэгулярна згадваюць Юрася нязлым ціхім словам. А я часьцяком згадваю, як мы зь ім разам у 1996 годзе мелі навуковую стыпэндыю ў Варшаве. За месяц Юрасю ўдалося сыстэмна падсадзіць мяне на беларускамоўнае гаварэньне і - больш за тое - пісаньне й перакладаньне. Падборку вершаў Чэслава Мілаша мы тады падрыхтавалі разам для часопіса "Крыніца". Якая радасьць, што я магу ня толькі згадваць Юрася ў мінулым часе, але і ў рэале бачыць у часе цяперашнім. Юрасю, са сьвятам і ўсяго самага-самага! Спадзяюся, ужо сёньня вечарам пры чарцы мне ўдасца выразіцца больш красамоўна! :)