May 8th, 2007

liankievich

ЗЬВЯРЫ-СУАЙЧЫНЬНІКІ (с)

Па шматлікіх просьбах я проста мусіў гэта зрабіць - вывесіць песеньку, якая прыдумлялася для дзяцей, выконвалася выключна як дзіцячая... і раптам займела дарослую аўдыторыю. (Што там пісаў Акудовіч пра вечных дзяцей Беларусі? :)) Апошнім і вырашальным камэнтом-замоваю быў гэты: "а дальше, Веничка, что ты пел дальше?" А далей былі зьвяры-суайчыньнікі. (Хто скажа, што трактар "Беларусь" - ня зьвер?!) Выконваецца на крыху скажоную мэлёдыю "Жоўтай субмарыны". (Асобы з добрым слыхам могуць мэлёдыю не скажаць.) Суаўтары опуса Джон Ленан, Пол Макартні і Серж Мінскевіч.

ВОЖЫК-ПАТРЫЁТ

Не працуюць санвузлы,
Не нясуць дзяцей буслы,
Не шанцуе па жыцьці –
У паход пара ісьці!

Бел-чырвона-белы 
Бусел-патрыёт
   бусел-патрыёт
      бусел-патрыёт
Разам з намі 
Крочыць у паход
   крочыць у паход
       крочыць у паход.

Нават вожык на грыбы
Не раскатвае губы.
Ён выходзіць на прасьцяг,
Несучы на голках сьцяг.

Бел-чырвона-белы
Вожык-патрыёт
   вожык-патрыёт
       вожык-патрыёт
Разам з намі 
Крочыць у паход
   крочыць у паход
       крочыць у паход.

Хай за намі папаўзе
Лепшы  трактар – МТЗ.
Ён у полі дыр-дыр-дыр.
Мы за дружбу, мы за мір.

Бел-чырвона-белы
Трактар-патрыёт
   трактар-патрыёт
      трактар-патрыёт
Разам з намі 
Крочыць у паход
   крочыць у паход
       крочыць у паход.

Годзе жыць нам у дрыгве –
Зажывем, як сьвет жыве.
Трэба пні нам карчаваць,
Каб усіх прахарчаваць!

Бел-чырвона-белы
Бусел-патрыёт,
   Вожык-патрыёт,
       Трактар-патрыёт…
Разам з намі 
Крочаць у паход
   крочаць у паход
       крочаць у паход.