May 5th, 2007

nohi

Я "чуднік"

2 траўня разам зь сябрамі (Андрэем Адамовічам, Сяргеем Прылуцкім і Віталём Рыжковым) чыталі вершы ў Маскве, у кнігарні-кавярні "Білінгва". Сярод нешматлікай публікі было некалькі маладых, але досыць вядомых маскоўскіх паэтаў. Але найбольш уважліва мяне слухала дзяўчына, якая прадае там кніжкі. Пасьля выступу яна сказала мне: "А знаете, вы ЧУДНИК". Я быў заінтрыгаваны гэтым новамаскоўскім слэнгам. Што такое гэты "чуднік" - наезд ці, наадварот, камплімэнт? Ніхто з прысутных калегаў-літаратараў, нават перакладчык Ігар Сід, ня здолеў дакладна патлумачыць мне, што гэта такое. Шаноўныя калегі, можа вы ведаеце, што гэта за "чуд-nick" такі? І як мне цяпер паводзіцца - пісаць падзякі на імя Лужкова альбо пікетаваць расійскую амбасаду?