May 1st, 2007

nohi

ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЬЦІ З БАНГАЛЁРАМ!!!

Дзіўнае адчуваньне – выступаць на сьвяткаваньні Першамаю па першым травеньскім сьнезе. Калі побач бел-чырвона-белае й проста чырвонае (але безь зялёнага). Калі старэнькі генэрал у адстаўцы і сяброўкі-зуброўкі й маладафронтаўкі разам мёрзнуць на адным Багналёры, а саўндтрэкі “Крамы” раз-пораз заглушаюцца жывым духавым аркестрам з савецкім РЭПэртуарам. Дарэчы, “Крамы” не было. Як і Камоцкай. Затое былі Андрэй Плясанаў, Зьміцер Бартосік, “Таварыш Маўзэр” (у колькасьці аднаго Янкі з акустычнай гітарай), “Чырвоным па белым” (двое пад мінусоўку) і Ваш пакорны слуга з тэкстамі й гітарай Маўзэра, за што яму – асобны дзякуй!

Collapse )