April 29th, 2007

nohi

ІНЦЯРЭСНАЕ КІНО

Шпацыруем пару дзён таму па Каліноўскага й Славінскага паўз агароджу вайсковай акадэміі. А там на пляцы, відаць, муштруюць курсантаў. Толькі зладжаны туп-туп-тупат ботаў. А потым “песьню запя-вай!” Ну, зараз дадуць нешта патрыятычна-салдацкае! І яны даюць. З пачуцьцём нарастаючага кайфу мы слухаем, як дзясяткі горлаў зладжана выводзяць: “Мару-у-у-ся, от счастья слёзы льёт!..”