April 20th, 2007

liankievich

ХУЛІГАНСКІ ВЕРШЫК

СЬВЯТА ПАЭЗІІ
(Па матывах Андрэя Радыёнава)


Вечарына паэзіі, на жаль, пераносіцца –
аўтар учора палучыў у пераносіцу.

Аўтар хацеў быць ня горшым за Ясеніна,
і вось вечарына паэзіі адменена.

Аўтар чытаў свае вершы прастытуткам.
На трэцім радку яго назвалі ублюдкам.

Маўчаньне – золата, слова – срэбра.
Аўтар адказаў. Яму далі па рэбрах.

Аўтар хадзіў у выкшталцоных лірыках,
пакуль пагодным вечарам ня трапілі па нырках.

Аматар Бадлера, перакладчык Паўнда
не пратрымаўся да канца першага раўнду.

На чужыя мазгі не шкадуючы пудры,
ён нешта пра каханьне выдрочваў на кампутары,

трымаўся за мышку на зайздрасьць мікі-маўсу,
але ў канктрэтнай бойцы трох хвілін не пратрымаўся.

Аўтару заехалі шыкоўнаю буцай.
Вечарыны паэзіі, на жаль, не адбудзецца.

Упаў на зямлю, як пад сярпом тваім калосьсе.
Вечарыны не адбудзецца. Сьвята адбылося.


P.S. Зь сёньняшнімі вечарынамі ўсё ў парадку, але ў аўтара зь яго фобіямі - далёка ня ўсё. :)