April 16th, 2007

canabis

ЯК ПРАЙСЬЦІ Ў ПУШКІНСКУЮ БІБЛІЯТЭКУ



4,19 КБ

4,44 КБ

Каб да мяне а 3-й гадзіне ночы падышоў чалавек кіношна-віцынскага выгляду й спытаўся: "Вы не подскажете, как пройті в бібліотеку?" - я ні за што не паказаў бы яму, як прайсьці ў нацыяналку. Затое расказаў бы, як знайсьці бібліятэку імя Пушкіна (адразу за ЦУМам, вуліца Гікалы, 4). Прычым пайсьці туды ён быў бы павінен 20 КРАСАВІКА, а 18.00 гадзіне, знайсьці там на першым паверсе галерэю справа ад уваходу. І - слухаць, слухаць маладую беларускую паэзію. Магчыма, ён бы нават набыў анталёгію "ПУП НЕБА" альбо цудоўныя зборнікі паэзіі ЧЭСЛАВА МІЛАША і/альбо ЗЬБІГНЕВА ГЭРБЭРТА. Пагатоў такая магчымасьць унікальная, бо гэтых кніг у кнігарнях пакуль што няма. Магчыма, ён бы нават завітаў удзень на філфак, каб трапіць на прэзэнтацыю сэрыі польскіх кніг па-беларуску й пабачыць перакладчыкаў. Чаго толькі ні зрабіў бы чалавек, здольны а 3-й гадзіне ночы спытацца ЯК ПРАЙСЬЦІ Ў БІБЛІЯТЭКУ! Шкада, што за ўсё жыцьцё да мяне пакуль што не падышоў ніводзін і не спытаўся.


Collapse )
sto li100u

ПАРАДАВАЎСЯ :)

Сымбаль Беларусі – ня бусел. Нават бел-чырвона-белы. Сымбаль Беларусі – жаба. Бо душыць ня толькі кожнага чацьвёртага. Тым прыемнейшыя рэдкія выключэньні. Прачытаў на сайце Радыё Свабода рэцэнзію Ганны Кісьліцынай на кніжку “Сто лі100ў на TUT.BY”. Шчыра крануты (ня ведаю, ці заслужанай?) камплімэнтарнасьцю. Цёплымі словамі, якія лёгка праходзяць праз горла, не задушанае беларускай жабай. Прачытаеш такое – і, глядзіш, яшчэ што-небудзь на радасьцях напішаш… Ганна, сто разоў “дзякуй!” – на тваё mail.ru і проста ў інтэрнэт-прастору!


Collapse )