April 11th, 2007

canabis

ПЯТНІЦА ТРЫНАЦЦАТАГА Ў ВАРШАВЕ

У МЕЖАХ ТЫДНЯ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВА 13 КРАСАВІКА АДБУДУЦЦА ДЗЬВЕ ЛІТАРАТУРНЫЯ СУСТРЭЧЫ ЗЬ БЕЛАРУСКІМІ АЎТАРАМІ ЎЛАДЗІМЕРАМ АРЛОВЫМ І АНДРЭЕМ ХАДАНОВІЧАМ, А ТАКСАМА З ПОЛЬСКІМ ПЕРАКЛАДЧЫКАМ АДАМАМ ПАМОРСКІМ. ПЕРШАЕ СПАТКАНЬНЕ А 14.00 НА КАТЭДРЫ БЕЛАРУСІСТЫКІ ВАРШАЎСКАГА ЎНІВЭРСЫТЭТУ (ul. Szturmowa 4). ДРУГОЕ СПАТКАНЬНЕ А 17.00, „Traffic Club”, ul. Bracka 25. Па заканчэньні спатканьня а 19.00 КАНЦЭРТ КАСІ КАМОЦКАЙ.

Collapse )
nohi

ЯК МЯНЕ ПАДТРЫМАЛІ НА ЭСКАЛЯТАРЫ

Еду сёньня ў мэтро. Падыходжу да эскалятара на “Кастрычніцкай”. Раптам у сьпіну гэтак далікатна – тыц! Абарочваюся – стаіць прыгожая незнаёмая дзяўчына. “Хадановіч?” – ветліва-ветліва тыцкае пальчыкам яна ў мяне. “Хадановіч”, – трохі няўпэўнена адказваю я. “Вообще-то я вас не знаю, и стихов ваших не читала. Но вот Лёша, – далей жэст у кірунку інтэлігентнага выгляду хлопца, – сказал мне, что вы поэт Хадановіч. А я знаю, что все поэты и артисты любят, когда их узнают. Вот я и решила вас порадовать, поддержать. Кстати, а у вас есть с собой книжка?” Кніжкі ў мяне з сабой не было, але тут я ўжо не разгубіўся й напісаў прыгажуні адрас майго ЖЖ. Шаноўная незнаёмка, спадзяюся, што я ня марна пісаў і вы зараз чытаеце гэтыя словы. Шчыры дзякуй за ваш альтруізм і чалавекалюбства!
nohi

СОН РОЗУМУ…

Хто сьніў, быццам дзевак клеіў
па ўсіх найтклабах сталіцы…
Я сьніў, што я Мендзялееў,
якому сьніцца табліца.

Хто сьніць, быццам ён – газон,
і дзеўка ў спадніцы пройдзе…
Мне сьніцца, быццам я – сон,
які тлумачаць па Фройдзе.