April 6th, 2007

liankievich

ДРУЖБА НАРОДАЎ

Спытаўся ў красуні над Віслаю:
“Ці не пра мяне Вы марыце?”
І пыска ў яе стала кіслаю,
як яблыкі ў супэрмаркеце.

Глядзіць пашпартысткаю ў РАЎСе.
Распусьціш хвост – аскубе:
“І як жа ты так здагадаўся,
што не пра цябе?”
canabis

АНТАЛЁГІЯ



У Польшчы зьявілася анталёгія маладой беларускай паэзіі "Пуп неба". У кніжку ўвайшлі вершы дзесяці беларускіх паэтаў па-беларуску і ў польскіх перакладах. Вось сьпіс герояў:

Андрэй Адамовіч
Міхась Баярын
Джэці (Вера Бурлак)
Віктар Жыбуль
Анатоль Івашчанка
Глеб Лабадзенка
Марыя Мартысевіч
Вальжына Морт
Сяргей Прылуцкі
Макс Шчур

Рэдактар польскіх перакладаў Адам Паморскі
Афармленьне chkalava
Укладальнік Ваш пакорны слуга.

20 красавіка кніжку можна будзе набыць, а аўтараў - пабачыць і паслухаць у Менску. Гадзіна й месца сустрэчы ўдакладняюцца. :)