April 4th, 2007

liankievich

Песьня пра бэз

Выконваецца замова - на музыку "Бэса мэ мучо" :)


Бэз

Бэз сама рву пад акном я,
перад спатканьнем сама рву каханаму бэз,
просты бэз, зато эканомія:
лепей каханы з букетам, ды сыйдзе і без.

Вечарам прыйдзе, адзін, без ахоўніка,
ляжа й адразу гатоў.
Цяжка дзяўчыне кахаць падпалкоўніка
у васямнаццаць гадоў!

Без сама… без самагонкі
ў сон праваліўся, цяпер не абудзіш кайлом.
Так храпіць – ратуй перапонкі! –
аж асыпаецца бэз, а дзяўчыне – аблом.

Што табе сьніцца, мужчына з пагонамі?
Сэрца сваё адчыні.
Можа, салдацікаў лічыш вагонамі,
можа, да пэнсіі дні?

Без саму… без самурая
дзеўка сумуе, як сакура ў самым сакэ.
Мілы мой, прыходзь, паміраю!
Мой камікадзэ, хутчэй жа заходзь у піке!

Будзе імпэрыя жарсьці, як з гейшаю;
спыніцца сэрца ў грудзях;
будзе лунаць па-над хатай тутэйшаю
бэз-бела-бэзавы сьцяг!