April 1st, 2007

canabis

Ісьці або не ісьці ў “чэсныя” пісацелі?

Трэці дзень думаю над самай дзіўнай прапановай, якую калі-небудзь атрымліваў. У пятніцу патэлефанаваў (уласнай пэрсонай :)) адзін вельмі ўплывовы чыноўнік ад літаратуры. І прапанаваў уступаць у саюз “чэсных” пісацеляў. Не пасьпеў я пачаць адмаўляцца, як ён чыста-канкрэтна пачаў спакушаць рэальнымі дабротамі-выгодамі. Дзядзька прапанаваў неабмежаваную колькасьць вельмі грашовых замоваў на тэксты песень, штотыднёвую літаратурную тэлеперадачу (на БТ, не на “Ладзе”), і хоць штогод па новай кніжцы ў “Мастацкай літаратуры”. І галоўнае, галоўнае –поўная адсутнасьць цэнзуры й тэматычнага абмежаваньня. Маўляў, гэта пытаньне прэстыжу і іх цікавіць толькі мастацкая якасьць сваіх “членаў”. Вось цяпер сяджу й думаю: відаць, трэба ісьці ў “члены”. А вы што параіце?
canabis

Я плягіятар, ганьба мне навек!

4,25 КБ
Напісаў учора постынг пра літаратурны трамвай, і вырашыў - для калярыту - вывесіць нейкую карцінку трамвая. Набор у пашуковіку слова "трамвай" і пошук паводле карцінак нечакана далі карцінку "заблуканага трамвая". Вось халява, - радасна падумаў я, - трэба яе павесіць! І павесіў. А сёньня мудры чалавек сказаў мне, што я зрабіў неэтычна, бо трэба было знайсьці й павесіць капірайт карцінкі. Мушу пагадзіцца. Вось жа, людзі добрыя, кругом вінаваты: карцінку намаляваў ня я, і "Заблуканы трамвай", на жаль, напісаў ня я, а М. Гумілёў; і трамвай, на вялікі жаль, вынайшаў ня я. Вывешваю спасылку на вынаходнікаў трамвая!

А калі крыху сур'ёзьней, то добра яшчэ, што ў літаратуры з плягіятам крыху спакайней, чым у выяўленчым мастацтве, і я ў стылістычных мэтах магу працытаваць які заўгодна радок якога заўгодна аўтара. І мне за гэта нічога ня будзе. Прынамсі, пакуль. Ці, можа, ужо будзе?