March 21st, 2007

nohi

Верш пра Скарыну і аднайменны праспэкт

Пэ. эС.

У ноч, калі лебедзю ў сквэры скруцілі шыю,
а дзеўчына зноў засталася без парасона,
я цягаўся па Менску, зьбіраючы словы чужыя,
і каля Батанічнага саду з адной сустрэўся пэрсонай.

Ён працягнуў мне ў плястыкавай бутэльцы “джын-тонік”,
паглядзеў так, нібы запрашаў у рэлігійную сэкту,
і прадставіўся як выдавец белліту й крыху садоўнік,
анёл-садоўнік гэтага вось праспэкту.

І я слухаў яго, фільтруючы словы і кантралюючы рухі,
покуль ён разбаўляў свой “джын-тонік” гарэлкаю проста з рыльца.
І матылькі начныя сядалі яму на рукі,
і ён дыхаў цёплым паветрам на іхныя крылцы.

Мы пайшлі да дзіцячай чыгункі – калі яшчэ гэты ранак!
Другая пляшка “джын-тоніку” для падтрыманьня гаворкі.
– Дарэчы, як цябе зваць? Мяне Франак.
Да ну цябе, малец, у сраку! Сам ты Георгій!

На будынку бібліятэкі агеньчыкі танчылі полечку.
На стаянцы таксі цалаваліся закаханыя парачкі.
Ён сказаў мне, што ён ганаровы жыхар Наваполацку,
і выцягнуў з торбы падпольных кніжак два пачкі.

П’яны гопнік сядзеў пад кустом, глытаючы “смэкту”,
ня ведаючы, што і яго згадаюць у літаратурнай крытыцы;
а я глядзеў, як аднафамілец прахезанага праспэкту
піў і дыхаў начным матылькам на халодныя крылцы.
canabis

Міжнародны літаратурны фэстываль

Дарагія сябры!
30 сакавіка ў Менску пачынаецца міжнародны фэстываль беларускай, аўстрыйскай, нямецкай і швайцарскай літаратуры. Вось праграмка першай акцыі:

Leseabend 30.03.
Клюб “Катакомбы” (вул. Рабкораўская, 2)

18.00 - 19.30
Прывітальнае слова: спн. Оствальд-Рыхтэр, дырэктар Інстытуту імя Гётэ
Андрэй Хадановіч: вершы, песьні
Kірстэн Фукс: „Miezekatze“, „Liebeskummer“
Вера Бурлак: вершы са зборніка “За здаровы лад жыцьця”
Aндрэас Незэр
Элізабэт Райхарт

20.00 – 20.30
Дытэр Шпэрль: Кароткія гісторыі
Уладзіслаў Бубен: электронная музыка
Кляўдыя Шторц

21.00 – 22.00
Miхаэль Вільдэнхайн: урыўкі з раману „Russisch Brot“
Уладзіслаў Бубен: электронная музыка
Entweder Performance, oder Vera Burlak nach hinten schieben