March 19th, 2007

nohi

Дзядзькі ў Вільні

Хто ў Вільні, запрашаю на заўтрашнюю сустрэчу ў ЭГУ!
Буду разам са старэйшымі таварышамі Ўладзімерам Арловым, Лявонам Баршчэўскім, Уладзімерам і Зьмітром Коласамі.
Адрас: вул. Valakupiu, 5. Гэта раён Antakalis.
Пачатак 20 сакавіка а 14.40. Сустрэча працягнецца недзе да 17.50. Аўдыторыя 112.
nohi

Leonard Cohen

Адразу некалькі сымпатычных мне людзей прасілі ў мяне тэкст коэнскай "Алілюі". З прыемнасьцю выконваю просьбу.

http://arche.bymedia.net/2005-2/koen205.htm

Тут "Алілюя" плюс тэксты яшчэ некалькіх самых знакамітых яго песень.
У песьні "Кожнаму відно" - каб іх, рэдактараў! - слова "дзяцюк" правільна чытаецца як "пацан")
nohi

амаль рэп пра зімовы спорт

гэта скачкі на лыжах


гэта малады літаратар


а гэта верш пра скачкі на лыжах, маладога літаратара й каханьне:


Зімовыя гульні

Яна любіла зімовыя алімпійскія гульні – выбух адрэналіну
здараўся, калі глядзела скачкі на лыжах з трампліну.

Падумаць толькі, ты коцісься ўніз па нахіленай плоскасьці –
здаецца, гамон, але не, бо наперадзе ўзьлёт, набліжэньне да боскасьці.

Такога ня бачыў ні бацюшка, ні ксёндз, ні віцебскі рэбе:
аўстрыйскі анёл беларускім буслам завіс у японскім небе.

Покуль не зразумела, што пофіг зімовы спорт,
калі для яе на гітары бярэцца складаны акорд.

Пофіг заняткі ў школе, пофіг Купала і Колас,
калі малады літаратар на ёй выпрабоўвае голас.

І слухала да зьнямогі яго высокае мі,
бы корпіяй раны, заткнуўшы ад сьвету вушы навушнікамі.

Славянскі базар сябровак на тэмы нафты і газу,
а ейных пытаньняў рыторыка не патрабуе адказу.

Бо катарсіс з комам у горле ня тое, што лёгкі катар,
бо лёс не зімовая алімпіяда, а божанька не камэнтатар.

Так і жыла, ад музыкі скразьнякоў затыкаючы вушы ватай.
А бусел, як біятляніст, намотваў штрафныя кругі над ейнаю хатай.