March 17th, 2007

nohi

Усім людзям добрай волі...

Людзі добрыя!
Самі мы ня месныя, а вось дабрадзеі ЖЖ мне зрабілі.
Так што чаго ўжо тут, давайце чытайце!

Будзе на рэдкасьць нудна, усё болей вершы, але нічога, прывыкнеце.
Як той казаў:

Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю...
А лепей ня буду.
І табе ня раю.
nohi

Крыху чарнухі пра ідэальных дзяўчат

Сымпатычная навучэнка-ліцэістка прапанавала накрэмзаць на замову вершык для ліцэйскага альманаху. Тэма: "Ідэальная дзяўчына". Я сумленна зымправізаваў. Вось толькі, баюся, выйшла не зусім тое, чаго ад мяне чакалі.


Ідэальная дзяўчына

Жаночы дзень. Нібыта сьвята. Парк
Культуры й Адпачынку.
Атракцыён: “Рабі як Жана д’Арк!”
Здымаем ідэальную дзяўчынку
на вогнішчы! Малюнак як жывы.
Адтуліна для вашай галавы.
Фатограф зробіць здымак каляровы.
За дадатковы кошт… падпалім дровы.