khadanovich (khadanovich) wrote,
khadanovich
khadanovich

Яцэк Качмарскі. Наш клас

Пачынаю паціху вывешваць пераклады Качмарскага. Крытыка, асабліва канструктыўная, радасна прымаецца. Пераклады робяцца для таго, каб сьпявацца. Так што асабліва бязьлітасна прашу крытыкаваць рытм перакладаў. Пачнем з "Нашага класу" (ці "Нашай клясы" :)).



НАШ КЛАС

Раскажы, што з нашым класам? –
Піша Павал з Тэль-Авіва.
Цяжка выжыць гэтым часам,
А тым болей – жыць шчасьліва.
Раскажы, што з нашым класам?
Чэсь у швэдзкім порнаклюбе.
Кажа, добра плацяць асам.
Зрэшты, кожны гэта любіць.

Грамадзянамі Канады
Хутка будуць Пётр і Кася,
Ян у Францыі даў рады,
Бася ў Штатах засталася.
Госька з двойняй пад Варшавай,
Церазь месяц будзе трэці.
Час валіць – з такой дзяржавай
Ёй нічога тут ня сьвеціць.

Магда выйшла за мадрыдца,
Што павёўся на цяжарнасьць.
А Мацей ня змог скарыцца
І памёр за Салідарнасьць.
Магда сябравала зь Юркам,
Што быў зоркай школьнай сцэны.
Юрка добрым стаў хірургам,
Але брат яго ўскрыў вены.

Філ стаў фізыкам, вядома,
І ў Маскве зрабіў кар’еру.
Кожны год бывае дома,
Сябра нашаму прэм’еру.
А Міхась у турмах высах,
Бо ня стаў страляць у Стася.
Я ж складаю жыцьцяпіс іх.
Вось і ўсе, хто быў у класе.

Хтосьці зьехаў, хтосьці ў Польшчы,
Хтосьці заўтра – у дарогу,
Хтосьці ўжо даўно нябожчык,
Хтось жывы – і дзякуй Богу!
Я зьбіраў усіх старанна,
Я праводзіў паралелі,
Быццам сыпаў соль на раны,
Раны моцна не балелі.

Сталі жонкамі дзяўчаткі,
Хлопец – дзедам. Хутка фініш.
Маладосьць паўзе спачатку,
А пасьля яе не спыніш.
Кожны – бог у свае сорак,
Спіць даўно ў сваёй пасьцелі.
Нібы ўсе ляцім да зорак,
А ці гэтага хацелі?

Што са мной? Пра што я мару?
Памяць мучае старая,
Быццам мацае іх твары
І ўсьляпую паўтарае
Ўсе дзіцячыя абліччы,
А яны – наўцекача.
Я ж чакаю, хто пакліча
Ў хованкі або ў квача…

Прарастаючы паволі,
Кожны цягне што ёсьць сілы
Лісьце, парасткі і гольле
Ад калыскі да магілы,
Каранямі – з таго сьвету,
Хтосьці ўправа, хтосьці ўлева…
Аж ня верыцца, што гэта
Ўсё – адно і тое ж дрэва.

7.5.83/3.6.87


Nasza klasa

Co się stało z naszą klasą
Pyta Adam w Tel-Avivie,
Ciężko sprostać takim czasom,
Ciężko w ogóle żyć uczciwie -
Co się stało z naszą klasą?
Wojtek w Szwecji, w porno klubie
Pisze - dobrze mi tu płacą
Za to, co i tak wszak lubię.

Kaśka z Piotrkiem są w Kanadzie,
Bo tam mają perspektywy,
Staszek w Stanach sobie radzi,
Paweł do Paryża przywykł,
Gośka z Przemkiem ledwie przędą,
W maju będzie trzeci bachor,
Próżno skarżą się urzędom,
Że też chcieli by na zachód,

Za to Magda jest w Madrycie
I wychodzi za Hiszpana,
Maciek w grudniu stracił życie,
Gdy chodzili po mieszkaniach,
Janusz, ten, co zawiść budził,
Że go każda fala niesie,
Jest chirurgiem, leczy ludzi,
Ale brat mu się powiesił,

Marek siedzi za odmowę,
Bo nie strzelał do Michała,
A ja piszę ich historię
I to już jest klasa cała.
Jeszcze Filip, fizyk w Moskwie -
Dziś nagrody różne zbiera,
Jeździ, kiedy chce do Polski,
Był przyjęty przez premiera.

Odnalazłem klasę całą -
Na wygnaniu, w kraju, w grobie,
Ale coś się pozmieniało,
Każdy sobie żywot skrobie -
Odnalazłem całą klasę
Wyrośniętą i dojrzałą,
Rozdrapałem młodość naszą,
Lecz za bardzo nie bolało...

Już nie chłopcy, lecz mężczyźni,
Już kobiety - nie dziewczyny.
Młodość szybko się zabliźni,
Nie ma w tym niczyjej winy;
Wszyscy są odpowiedzialni,
Wszyscy mają w życiu cele,
Wszyscy w miarę są - normalni,
Ale przecież - to niewiele...

Nie wiem sam, co mi się marzy,
Jaka z gwiazd nade mną świeci,
Gdy wśród tych - nieobcych - twarzy
Szukam ciągle twarzy - dzieci,
Czemu wciąż przez ramię zerkam,
Choć nie woła nikt - kolego!
Że ktoś ze mną zagra w berka,
Lub przynajmniej w chowanego...

Własne pędy, własne liście,
Zapuszczamy - każdy sobie
I korzenie oczywiście
Na wygnaniu, w kraju, w grobie,
W dół, na boki, wzwyż ku słońcu,
Na stracenie, w prawo - w lewo...
Kto pamięta, że to w końcu
Jedno i - to samo drzewo...
Subscribe

  • Шарль Бадлер. "Авэль і Каін"

    I Род Авэля, гуляць і жэрці Дазволіў Божанька табе. Род Каіна, табе да сьмерці Жыць у галечы і журбе. Род Авэля, твае ахвяры – Ля ног…

  • Шарль Бадлер. "Запрашэньне ў падарожжа"

    Красуня, давай Адправімся ў край Шчасьлівай вясны і вясёлак! У рай на дваіх, Што варты тваіх Надзеяў і сноў, мой анёлак! Паедзем, дзіця, На…

  • Шарль Бадлер. "Падарожжа"

    І Для хлопцаў край зямлі – на глобусе і мапе, І ўся плянэта ім – вялікае “хачу!”, Ды велізарны сьвет, што мроім на канапе, Такі маленечкі – у…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 47 comments

  • Шарль Бадлер. "Авэль і Каін"

    I Род Авэля, гуляць і жэрці Дазволіў Божанька табе. Род Каіна, табе да сьмерці Жыць у галечы і журбе. Род Авэля, твае ахвяры – Ля ног…

  • Шарль Бадлер. "Запрашэньне ў падарожжа"

    Красуня, давай Адправімся ў край Шчасьлівай вясны і вясёлак! У рай на дваіх, Што варты тваіх Надзеяў і сноў, мой анёлак! Паедзем, дзіця, На…

  • Шарль Бадлер. "Падарожжа"

    І Для хлопцаў край зямлі – на глобусе і мапе, І ўся плянэта ім – вялікае “хачу!”, Ды велізарны сьвет, што мроім на канапе, Такі маленечкі – у…