?

Log in

No account? Create an account
 
 
23 January 2010 @ 03:18 pm
Прагрэс  


Я думаю, жанатыя прыдумалі CD:
захоча жонка на канцэрт - пастаў ёй і сядзі.

Затое нежанаты прыдумаў DVD:
захоча дзеўчына ў кіно - дамоў яе вядзі.
 
 
 
hanka_shepthanka_shept on January 23rd, 2010 02:42 pm (UTC)
я думаю, выродлівы прыдумаў icq,
каб дзеўку паланіць сваім iq.

смазьлівы ж пасьпяшаўся skype знайсьці -
ад гутаркі дурной увагу адвясьці.
khadanovichkhadanovich on January 23rd, 2010 04:17 pm (UTC)
Напэўна, бледнатвары прыдумаў хітры скайп:
Індзеец бачыць ворага, а зьняць ня можа скальп.
hanka_shepthanka_shept on January 23rd, 2010 06:33 pm (UTC)
во, а я рыфму не магла прыдумаць:)
khadanovichkhadanovich on January 23rd, 2010 07:06 pm (UTC)
Дурная справа няхітрая :)
sinantropsinantrop on January 23rd, 2010 05:24 pm (UTC)
Глубоко!
khadanovichkhadanovich on January 23rd, 2010 07:10 pm (UTC)
Па-мойму наадварот: ідэя, як казаў адзін клясык, празрыстая, бо неглыбокая :)
(Anonymous) on January 24th, 2010 11:59 am (UTC)
***
найгоршы ваш зайздросьнік прыдумаў VHS
яго паставіш дзеўчыне - адразу вы - ха! - экс


***
пра бабу марачы дзяды прыдумалі бабіну
яе б паставіць, закруціць... час размагніціў сілу