khadanovich (khadanovich) wrote,
khadanovich
khadanovich

Аміран Сьвіманішвілі - 2

54.50 КБ

               * * *

пір на траве ты спыніць да відна павінны
хутка сьвітанак захутае ў шаты сьмерці 
страчаны месяц, укус хаваючы львіны
у дамавіну, дык руш за вясною ў сэрцы

вецер у полі кудлаціць Адаму кудзеры
дыхае ў сьпіну зямля табе – чуеш крокі?
добрую сьцежку пастух паказвае мудры 
ў горныя высі, дык пухам табе аблокі


         ПРЫПАВЕСЬЦЬ ПРА ВІНО

вінаградную гронку лязо адразала ад лоз
і давільня заплюшчыла тысячы чорных вачэй
і рыдала драўніна, і песьню тварыла са сьлёз:
   вершнік дзявятага неба, што зьзяе за сонца ярчэй!
   мужа, што меч утапіў да дзяржальна у карку быка
   ружа й начная фіялка вянчаюць з дачкою лазы
   сьпеляць нявесьце даніну чарніцы, аздоба вянка
   шлюбнае ложа зьбіраюць, ня ведаючы драбязы
   ледзь адчувальным павевам начны набліжаецца госьць
   полымя ціхіх лямпад скалыхнулася, блізка жаніх
   на вінагарадзінкі дзён гэты сьвет падзяліў прыгажосьць
   неба ж – халодным кіпеньнем зьбярэ ў найвышэйшую з кніг
Subscribe

  • Шарль Бадлер. "Авэль і Каін"

    I Род Авэля, гуляць і жэрці Дазволіў Божанька табе. Род Каіна, табе да сьмерці Жыць у галечы і журбе. Род Авэля, твае ахвяры – Ля ног…

  • Шарль Бадлер. "Запрашэньне ў падарожжа"

    Красуня, давай Адправімся ў край Шчасьлівай вясны і вясёлак! У рай на дваіх, Што варты тваіх Надзеяў і сноў, мой анёлак! Паедзем, дзіця, На…

  • Шарль Бадлер. "Падарожжа"

    І Для хлопцаў край зямлі – на глобусе і мапе, І ўся плянэта ім – вялікае “хачу!”, Ды велізарны сьвет, што мроім на канапе, Такі маленечкі – у…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments