?

Log in

No account? Create an account
 
 
05 August 2009 @ 06:05 pm
Песьня пра беларускіх мужчын  
Беларускі мужчына прыходзіць на сьвет у камарыных укусах замест радзімак
і таму добра ведае: дзе больш балотаў, там больш радзімы.

Беларускі мужчына ўмее апынуцца ў такой багне,
што адтуль ні халеры ня выцягнеш, але беларускі мужчына цягне.

Беларускі мужчына выдатна ведае дзесяць бульбяных страваў
і сто дзесяць адмазак ня чысьціць бульбы, бо мае шмат іншых справаў.

Беларускі мужчына жыве ў самым цэнтры Эўропы, калі верыць мапе:
ў гэтым цэнтры стаіць канапа і беларускі мужчына ляжыць на канапе.


Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю.
Яго бацька – крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю.
Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю.
Ён гаворыць, што можа быць горай, – і мае рацыю.


Беларускі мужчына купляе машыну, прыгнаную з-за мяжы,
і другую палову жыцьця шчасьліва жыве зь ёй у гаражы.

Беларускі мужчына – футбольны фанат. Калі раптам заб’юць мазілы,
шматкватэрны дом патрасаюць пякельныя сілы.

Беларускі мужчына ня чуў пра паліткарэктнасьць ніколі
і таму жартуе так сьмешна, што лепей ня слухаць без алькаголю.

Кожны трэці п’е піва, другі кожны трэці – гарэлку, а трэці трэці
разумее: гарэлка бязь піва – грошы на вецер.


Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю.
Яго бацька – крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю.
Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю.
Ён гаворыць, што можа быць горай, – і мае рацыю.


Беларускі мужчына падасьць жанчыне руку і набудзе кветак,
і аднойчы паабяцае не раскідваць па доме шкарпэтак!

Беларускі мужчына аматар праводзіць выходныя дома.
Часам выйдзе на дзесяць хвілін і вяртаецца ўночы. Дзе быў, невядома.

Засынае ў таксоўцы, што едзе дамоў, прачынаецца ў незнаёмым трамваі…
І нікому ня ясна, за што яго жонка трывае,

выбачае футбол і канапу, гараж і буханьне?
Беларускі мужчына – чысты аб’ект каханьня.


Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю.
Яго бацька – крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю.
Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю.
Ён гаворыць, што можа быць горай, – і мае рацыю.
 
 
 
Наталяnatyak on August 5th, 2009 03:16 pm (UTC)
майже як чоловіки моєї країни)))
а тут є відсилки до тексту Марийки Мартисевіч про білоруських чоловіків (здається, є такий у її "Цмоках")?
khadanovichkhadanovich on August 5th, 2009 03:19 pm (UTC)
вядома ж. толькі пасьлядоўна замененыя словы "лузэр" і "няўдачнег" :)
Źmicier Łapcönak / Зьміцер Лапцёнакzmila on August 5th, 2009 03:26 pm (UTC)
І нікому ня ясна, за што яго жонка трывае,

чаму выбачае футбол і канапу, гараж і буханьне?


бо ня ясна ў першым чытаньне, што гэта пра яе, а не працяг пра яго :)

ну і, магчыма, у апошні радок можна сьпераду нешта прыклеіць: "напэўна/відаць/відавочна"
khadanovichkhadanovich on August 5th, 2009 03:29 pm (UTC)
Дзякуй, з сынтаксісам я неяк разьбяруся. Цікавей было б пачуць сутнасныя, сэнсавыя прапановы. :)
(no subject) - piatrovich on August 5th, 2009 08:05 pm (UTC) (Expand)
(no subject) - khadanovich on August 5th, 2009 09:27 pm (UTC) (Expand)
krasannnakrasannna on August 5th, 2009 03:45 pm (UTC)
чысты аб'ект..., на чыста аб'ект. пра балоты беларускія патрыятычна, але па змесце мне ня вельмі зразумела. да паліткарэктнасці варта дадаць жона -ці жанчынакарэктнасць. А гэта вы са свайго досведу аналізавалі ці назіранні?
khadanovichkhadanovich on August 5th, 2009 04:19 pm (UTC)
назіраньні. пераважна над сабой, але ня толькі :)
pan_tadeush on August 5th, 2009 05:13 pm (UTC)
пане Андрэю, здаецца трэба нешта дадаць пра "партызанскую" існасьць ці схільнасьць да яе;)))
pan_tadeush on August 5th, 2009 05:15 pm (UTC)
Беларус у партызаны ахвочы падацца,
ад чужынцаў прасьцей, чым ад цешчы хавацца..)))
(no subject) - adamovitch on August 5th, 2009 05:18 pm (UTC) (Expand)
(no subject) - pan_tadeush on August 5th, 2009 05:25 pm (UTC) (Expand)
(no subject) - khadanovich on August 5th, 2009 06:15 pm (UTC) (Expand)
(no subject) - khadanovich on August 5th, 2009 06:13 pm (UTC) (Expand)
(no subject) - pan_tadeush on August 5th, 2009 06:17 pm (UTC) (Expand)
(no subject) - khadanovich on August 5th, 2009 06:22 pm (UTC) (Expand)
midollamidolla on August 5th, 2009 06:54 pm (UTC)
живя в Чехии я замечаю, что белорусский мужчина, несмотря на пристрастие к пиву и под капотом 3 часа просидеть, очень воспитанная и культурная особа: джентльмен "у кашули", и двери придержит и пальто даме подаст... в Европе такому не учат...
khadanovichkhadanovich on August 5th, 2009 07:44 pm (UTC)
бо джэнтльмэн "у кашулі", не баіцца, што на яго ў адказ на падаць паліто наедзе фэміністка :)
(no subject) - ramonacby on July 7th, 2018 09:15 am (UTC) (Expand)
мая нацыянальная бібліятэкаpiatrovich on August 5th, 2009 08:08 pm (UTC)
...ну яшчэ бываюць мужчыны-філолагі)))
і гэта таксама нацыянальная бяда
khadanovichkhadanovich on August 5th, 2009 09:28 pm (UTC)
Бог зь імі, філолагамі, нацыянальная бяда - гэта мужчыны-паэты :)
(no subject) - piatrovich on August 6th, 2009 07:21 am (UTC) (Expand)
(no subject) - maryjka_ on August 8th, 2009 06:36 pm (UTC) (Expand)
kuxjakuxja on August 6th, 2009 06:57 am (UTC)
В захваті!
Все вищенаписане - про мого коханого! *Пішла питати, чи він раптом не білорус*
khadanovichkhadanovich on August 6th, 2009 07:57 am (UTC)
не траўмуйце каханага: можа, ён сам пра гэта ня ведае :)
Мая сталіца, мая правінцыяandorac on August 6th, 2009 07:09 am (UTC)
о да!
khadanovichkhadanovich on August 6th, 2009 07:59 am (UTC)
Дзякуй, Зьміцер! Мае спачуваньні што да ўчорашняга футболу.
(no subject) - andorac on August 6th, 2009 08:01 am (UTC) (Expand)
(no subject) - khadanovich on August 6th, 2009 08:04 am (UTC) (Expand)
(Anonymous) on August 6th, 2009 08:28 am (UTC)
Беларускі мужчына
Аплодую! :) про "центр Європи" - просто супер. От здається мені, що українські чоловіки теж недалеко від нього відкотилися :))))
Валенталка
khadanovichkhadanovich on August 6th, 2009 09:01 am (UTC)
Re: Беларускі мужчына
у нас проста зашмат размоваў пра гэты "цэнтар", так што трохі задзяўбала :)
Илья Комсаv1vendi on August 8th, 2009 10:33 am (UTC)
Вельмі добра ложыцца на стандартны блюзавы рытм -
А7 А7
Д7 А7
Е7 Д7
А7 А7

мабыць, паспрабую нават запісаць :)
khadanovichkhadanovich on August 8th, 2009 03:59 pm (UTC)
цікава было б паслухаць :)
Саваpani_cogito on August 8th, 2009 11:20 am (UTC)
а мне здаецца, што, калі праспяваць, атрымаецца класны рэп:)
khadanovichkhadanovich on August 8th, 2009 04:00 pm (UTC)
я так таксама думаў, але замоўшчык выбраў рэгі :)
Хрысціна: абяцалаbielameta on August 8th, 2009 11:46 am (UTC)
аж за душу бярэ - адно невядома, дзе такога сапраўднага ўпаляваць, калі ўсё жыцьцё жывеш як мага далей ад пасяўных і ўборачных :))
khadanovichkhadanovich on August 8th, 2009 04:01 pm (UTC)
харошы юзэрпік - вельмі пасуе да тэмы :)
(no subject) - bielameta on August 8th, 2009 04:05 pm (UTC) (Expand)
kanaj: як скажаш дзетка!kanaj on August 8th, 2009 11:57 am (UTC)
Ну супер!
khadanovichkhadanovich on August 8th, 2009 04:02 pm (UTC)
заўтра, дарэчы, 9 жніўня - час вёрсткі пайшоў :)
(no subject) - kanaj on August 8th, 2009 04:04 pm (UTC) (Expand)
Броварbrowar_dryhvy on August 8th, 2009 12:13 pm (UTC)
Божэ... Я не такі! (б'ецца аб сьцяну)
khadanovichkhadanovich on August 8th, 2009 04:03 pm (UTC)
:))
niadbajniadbaj on August 8th, 2009 12:23 pm (UTC)
харашо)
khadanovichkhadanovich on August 8th, 2009 04:03 pm (UTC)
дзякуй, Таня :)