khadanovich ([info]khadanovich) wrote,

Музэй дзяўчатаў

Хораша гопніцы, добра эстэтцы
ў Нацыянальнай Бібліятэцы.

Вось Юля: такія вабноты
сустрэнеш ня ў кожным кіно ты.
На ейным стале “Сто гадоў адзіноты”
і нейкія ноты.

Вось Воля, сяброўка Юліна.
На месцы пупа – пірсінгавая адтуліна.
Чытае Бураўкіна і Барадуліна.

У Алі прыгожыя кудзеры.
Калекцыянуе скутэры.
Чытае раманы Кундэры.

У Варвары-красы
фарбаваныя валасы.
Чытае “Каласы
пад сярпом тваім”.
Робіць вочы адразу дваім.

Мая –
фрызуру чырвоную мае
і патрыманы “Запар”.
Чытае ўсё запар.

Студэнтка з Амэрыкі Эрыка
праглядае каталёгі з ваннамі “Эўрыка!”,
“Сэрца цемры” і Велета Цемрыка.

Брунэтку Іру
засьпяваем з чацьвертым томам “Вайны і міру”.

Бляндынку Тому –
на сярэдзіне трэцяга тому.

Ксюша –
добры слых, прыгожыя вушы –
чытае “Імёны Ружы і Грушы”
й жаночую энцыкляпэдыю “Тысяча спосабаў ня думаць аб мужы”.

Ася
чытае кніжку “Каляда Югася.
Галоўная памылка Афанасія”.
Афанасій – галоўная Асіна пасія.

Яна зь Янава
чытае вершы Разанава.
Не ўрубаецца. Перачытвае занава.

Лене з
пантамі інтэлектуалкі падабаюцца Вайль і Геніс,
Міры – кніга пра “Мірны тэніс”.

Віка – чытае “Трэнас”.

Нону
вывахавалі ў павазе да нацыянальнага канону –
аддае перавагу Зянону.

Госьця з Масквы –
замест аўганскай травы
ўжывае кніжкі “Вершnick” і “Вершnick без галавы”.

Вальжына
ў футболцы “Белшына” –
з кніжкай “Добры дзень, мая шыпшына!”

Клава са Шклова
ўсе іншыя творы Арлова
на памяць вучыць адмыслова.
Засталася прыблізна палова.

У Соні – чытанак сотні,
ды ўлюбёныя “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”
і “Беларусь Сегодня”.

Таня
чытае “Дажыць да сьвітаньня”,
Яраслава – “Аблаву”,
Рая – “Вайчыную зграю”,
Сьвета – “Трэцюю ракету”,
згаданая Тома – “Доўгую дарогу дадому”,
а ў Лоры – яго вершаваныя творы.

За дадатковую плату – чего не сделаешь ради денег! –
уключу ў гэты сьпіс і цябе, калі ты дзяўчына альбо пісьменьнік.
Шукай абменьнік!

  • Post a new comment

    Error

    Your IP address will be recorded 

  • 60 comments

[info]jaroguara

August 18 2007, 17:10:46 UTC 4 years ago

я так розумію -- Быкава... ех, чого заради тебе не зробиш...

[info]khadanovich

August 18 2007, 17:13:27 UTC 4 years ago

Цябе, Ярця, як у сьпіс уключаць - як дзяўчыну ці як пісьменьніка? :)

[info]jaroguara

4 years ago

[info]jaroguara

4 years ago

[info]jaroguara

4 years ago

[info]jaroguara

4 years ago

[info]otec_bonifacij

August 18 2007, 17:27:09 UTC 4 years ago

:)

Старий, що в тебе за схильність до "распальцовки" на юзер-пиці??? Входиш у нову гоп-роль? ггггг

[info]khadanovich

August 18 2007, 17:47:36 UTC 4 years ago

Re: :)

Ага, шукаю найлепшую камбінацыю пальцаў. Даруй, стары, нічога асабістага! :)

[info]xadnight

August 18 2007, 17:48:41 UTC 4 years ago

А можа яшчэ пару радкоў пра Хрысьціну, маю дзяўчыну?))

[info]khadanovich

August 18 2007, 17:52:11 UTC 4 years ago

Жаданьне кліента закон. Калі ласка, перавядзіце грошы на мой рахунак у Зымбабвэ... :)

[info]balachon

August 18 2007, 18:50:06 UTC 4 years ago

Гэта ж рэп!
Ну а што нас з Экам не забыўся, то вялікі дзякуй. Прынамсі, ад мяне ;-)

[info]khadanovich

August 18 2007, 19:37:31 UTC 4 years ago

Як жа, забудзеш вас з Экам! Салодкая парачка! :)

[info]balachon

4 years ago

[info]nimfa_1

August 18 2007, 20:28:00 UTC 4 years ago

Мяне))))))))))))))))))))))))))))))))))))))

[info]khadanovich

August 19 2007, 08:44:37 UTC 4 years ago

Ага, адным паўшар'ем мозгу - у дзяўчаты, другім - у літаратары :)

[info]nimfa_1

4 years ago

[info]nimfa_1

4 years ago

[info]valoshka27

August 18 2007, 20:58:54 UTC 4 years ago

Супэр!
"Дзявочыя лімэрыкі"
Калі ў Віцебск з прэзэнтацыяй?
на гэты раз з заляй ужо дамаўляюся! ;)

[info]khadanovich

August 19 2007, 08:37:09 UTC 4 years ago

Дзякуй! У верасьні мяне ня будзе ў Беларусі прыкладна з 8-га да 18-га. Перад альбо пасьля можна дамаўляцца! :)

[info]mbgete

August 18 2007, 21:12:01 UTC 4 years ago

О, яка в тебе інтонація!

[info]khadanovich

August 19 2007, 08:39:12 UTC 4 years ago

Так напраўду, Жэня, палова зьместу тут зразумелая толькі беларусам, і то ня ўсім, а хто сучаснай літаратурай цікавіцца, так што на долю іншых застаецца - інтанацыя. :)

[info]mbgete

4 years ago

Anonymous

August 19 2007, 11:50:10 UTC 4 years ago

АЛАВЕРДЫ

Марыя з Жыровічаў
Чытае Хадановіча.

Бабы з амбіцыямі
Пачытваюць Кісліцыну.

[info]khadanovich

August 19 2007, 14:28:54 UTC 4 years ago

Re: АЛАВЕРДЫ

О, сьвежая рыфма! Ждановічы былі, а Жыровічаў пакуль не. :)

[info]zmila

4 years ago

[info]zmila

4 years ago

[info]styxija

August 19 2007, 16:37:41 UTC 4 years ago

А пра Ганну?
(сплачу перакладам)

[info]khadanovich

August 19 2007, 18:09:26 UTC 4 years ago

Шмат давядзецца перакладаць! :)

Чытала Ганна Лакана.
Зрабілася ёй пагана.

Захацела Ганка
іншую чытанку.

Закарцела Ганьне
ўзяць "Падступства і каханьне",

але і яны Ганулі
чаканьне падманулі.

З гора пацягнула Ганну
на "Маці ўрагану".

[info]styxija

4 years ago

[info]styxija

4 years ago

Anonymous

August 20 2007, 17:42:59 UTC 4 years ago

А я, седзячы ля кампутара ноччу,
Заўсёды чытаю аднаго Хадановіча.

- Аднаго? Няўжо?
- Так. Даўно ўжо...

А час цячэ.
У яго ЖЧ.
Ды спіс дзяўчын,
Да таго ж не адзін.

У інтэрнэце - не ў бібліятэцы:
Не зыркнеш вокам
У ім навокал.

Але ж навошта
Тады e-пошта?

Вось дарыфмую, пачну адразу
Ўсім сэрцам прагна чакаць адказу.

Не, лепш сказаць, я ўжо чакаю.
У яго ЖЧ, але ж я - такая!

[info]khadanovich

August 20 2007, 18:02:43 UTC 4 years ago

Гучыць інтымна і ня горш ад гімну!
Шкада, што напісалі ананімна!

Anonymous

4 years ago

Anonymous

4 years ago

[info]pavel_m_angelo

August 25 2007, 22:36:41 UTC 4 years ago

Усе забыліся на самага галоўнага пісьменніка:
У куточку самотная Ленка
Чытае дыкрэт Лука....кі

[info]khadanovich

August 26 2007, 07:28:06 UTC 4 years ago

:))

[info]tacia

August 26 2007, 07:08:31 UTC 4 years ago

Брава!
гэта, напэўна, ужо тая стадыя, калі чалавек проста ня можа размаўляць прозай:)

[info]khadanovich

August 26 2007, 07:29:26 UTC 4 years ago

Mozhna, Tacia, razmauliac' i prozaj,
Ale heta budzie shtuchnaj pozaj. :)

[info]tacia

4 years ago

[info]viershnick

September 3 2007, 09:50:10 UTC 4 years ago

Рыдаю!

[info]khadanovich

September 3 2007, 09:55:33 UTC 4 years ago

Рэдка ж ты, дарагі, у нэт заходзіш! Мабыць, каб ня так часта рыдаць :)

[info]viershnick

4 years ago

[info]asya_17

October 2 2007, 18:43:53 UTC 4 years ago

абажаю гэты верш! :))

а калі пра Асю пісалі,
пра мяне ўзгадалі?

:))))))

[info]khadanovich

October 2 2007, 19:52:21 UTC 4 years ago

Дзякукй вялікі за добры водгук!
Што да прататыпаў, я імкнуся, каб вобразы былі, з аднаго боку, зборнымі і ўнівэрсальнымі, але й рэальныя рысы рэальных людзей часам здараюцца. :)

[info]asya_17

4 years ago

Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…