| khadanovich ( @ 2009-01-18 14:27:00 |
Фэстываль каляднага верша. Прамы рэпартаж :)
У гэтыя хвіліны ў Менску ў музэі Ваньковічаў адбываецца ўрачыстае падвядзеньне вынікаў КОНКУРСУ КАЛЯДНАГА ВЕРША. Як сябра журы апошні тыдзень чытаў і перачытваў увесь гэты пазытыў і проста харошую паэзію.
Неймаверна прыемна было ўбачыць сярод вершаў даўно знаёмыя і ўлюбёныя. Напрыклад, такі:
http://nutranyburatina.livejournal.c om/53710.html
Альбо такі:
http://cvetnayakapusta.livejournal.c om/28450.html
Альбо новую, палепшаную вэрсію даўно знаёмага:
http://rudy-de.livejournal.com/151252.h tml
Каб ня жорсткія абмежаваньні для журыстаў, абавязкова б іх чым-небудзь харошым узнагародзіў! :)
Усе творы ўдзельнікаў можна прачытаць тут (1 частка), а таксама тут (2 частка). Прыемным момантам было інтэрнэт-галасаваньне, якое дадало аб'ектыўнасьці вынікам.
Для тых, хто з тэхнічных прычынаў ня змог трапіць да Ваньковічаў, вяду прамы рэпартаж з вострава Готланд. :)
Абсалютнай пераможцай конкурсу (трыма галасамі журы) стала ВОЛЬГА БАЗЫЛЁВА зь вершам:
НАВАГОДНЯЯ НОЧ
Хоць лыжку бяры дый хадзі па двары,
Бы цукар, каштуючы снег навагодні.
У гэтай пары, як у кожнай пары,
Свой колер адметны – і неверагодны.
У свеце, дзе часта бракуе святла,
Такія сумёты – найлепшыя ноты.
Зіма са спазненнем, але ж надышла –
За колькі гадзінаў да Новага года.
Віна ўсім наліць. Спакваля запаліць
Чародку румяных васковых анёлкаў.
На белай зямлі, на цукровай зямлі
Дванаццаць імгненняў адлічваць ля ёлкі.
Пасля – віншаваць, абудзіўшы крышталь.
І грэць у далонях бурштын мандарынаў.
Здзіўляцца, ажно хвалявацца амаль,
Знайшоўшы пад ёлкай стракатую скрыню...
І быць, як усе. І ў той міг адчуваць,
Што ты шчаслівейшы за князя любога,
Таму што цярушыцца снег з рукава
Прасветлага і клапатлівага Бога...
Частка журы (Сяргей Пукст і Ваш пакорны слуга) вырашыла, што найлепшы калядны верш напісала Каця
utterly_vague:
В РОЖДЕСТВО-2
зима это где-то между молитвами лыжного магазина о сне
ге и дворника о бесснежии. между когда ты зиму не хочешь и когда уже с не
й. зима это когда серебристая рыба взойдет на синем
и станет со-всем-просто
и ты вдруг проснешься от ощущения у которого нет имени
(как у места между верхней губой и носом)
Заслугоўвае ўвагі беларуская вэрсія, якую зрабіла сама Каця (так хораша, я нават падумаў, што пераклала Марыйка)
зiма гэта недзе памiж малiтвамi лыжнай крамы пра тры
ста тон сьнегу i дворнiка пра бясьснежжа. памiж калi ты зiмы ня хочаш i калі яна ўжо ўну тры.
зiма гэта калi срэбная рыба ўзыходзiць для нас
каб стала з-усім-проста
і ты прачнуўся ад адчуваньня ў якога няма назвы
(як у месца паміж верхняй губой і носам)
Сама Марыйка
maryjka_ таксама бліснула. Па-мойму, у яе выйшаў адзін з двух найлепшых вершаў на конкурсе. З гэтым згодныя й тыя, хто браў удзел у інтэрнэт-апытаньні на vilka.by.
СЭРЦА СЬВЯТОГА СЫЛЬВЭСТРА
Ён прыцягне з гарышча плястыкавых
Мароза,
Сьнягурку
і рознае шкляное стар'ё.
Я захныкаю: “Навошта, Сільва?”
Ён адкажа: “Дзевушка, ё-маё!
Ялінка – гэта красіва!
Новы год, як-ніяк,
а ў цябе наперадзе яшчэ і Раство...”
Апранецца,
спусьціцца,
купіць у нейкага дзеда
ялінку ля ўнівэрсама –
і ўжо дома павесіць туды сваё сэрца
і сэрца І... ну, таварыша свайго аднаго.
І, няхай нябачна, маё там вісіць таксама.
Другі фаварыт інтэрнэту за верш пра трагічную сьмерць Дзеда Мароза -
nutranyburatina. Мае віншаваньні!
У мяне была магчымасьць вылучыць 3 творы. Атрымалася болей, 4. Акрамя прыведзеных вышэй, гэта верш жж-юзэркі
brazgotka
на раство ўсё навокал халва
ў цэнтры з елкі прыбралі свастыку
але зорка гарыць. ты з хлява
выбягаеш і робіш гімнастыку
варыць каву смурны ліліпут
а астатнія глушаць будзільнік
але гэта - не цуд, вы спыніліся тут
і нікога не нарадзілі
а таксама верш Андрэя Адамовіча
adamovitch:
Калі птушкі, зьвяры, і варажбіты сьпявалі Езусу песьні, а Ён:
– хапаў сябе за ногі, ногі засоўваў у рот,
– даваў кіруючыя парады сінадрыёну,
– сцаў і сраў у далоні рымскім легіянэрам,
рымскія легіянэры прасьветленыя кідалі службу,
а Язэп, які да гэтага сьвята меў сваё асабістае стаўленьне,
адрэзаўшы малому пупавіну, абкруціў яе вакол шыі,
і павёў сям’ю ў Ягіпет.
І так ён пасьля і хадзіў з гэтаю пупавінаю,
якая нагадвала яму хвост бэтлеемскае зоркі
і яго чорнае і ссохлае жыцьцё.
А перад жыдоўскім Вялікднем, пакуль Язэп спаў,
пупавіну нехта скраў.
Язэп плакаў, бо ведаў, што на добрае ўжо не павернецца,
і ягоныя рукі не падняліся ўскрыць ягню горла.
А на пупавіне пасьля павесіўся Юда,
ён і скраў яе, пупавіну, бо не было тады
горшага чалавека ва ўсёй Юдэі, а, можа, нават
і ва ўсім сьвеце.
А пупавіну пасьля знайшлі нейкія жыдкі
і прадалі яе першым хрысьціянам за трыццаць срэбных рублёў.
Пупавіну доўга хавалі і перадавалі адзін аднаму
розныя манахі і сябры патаемных арганізацыяў.
А яшчэ яе шукаў Дэн Браўн, але не знайшоў,
дзе яна цяпер ніхто ня ведае.
Хоць шмат хто верыць, што ў Дэна Браўна.
Хто ім забароніць верыць у гэта.
Я дык вось веру, што гэтая пупавіна на маёй шыі,
а раней была на шыі майго бацькі.
Бо што так цісьне мне горла,
што так цісьне і замінае дыхаць,
калі я гляджу на цябе і на нашага сына.
Шмат хто называе гэта каханьнем, любоўю або мілосьцю.
А я называю гэта хрыстоваю пупавінаю.
Бо часам яна цісьне мне так балюча,
што цяжка паверыць нібы гэта каханьне, любоў або мілосьць.
Хоць напэўна такое яно і ёсьць каханьне да самое сьмерці,
каханьне пра якое гаварыў нам Езус.
Усіх віншую з самымі доўгімі на маёй памяці Калядамі! :)
У гэтыя хвіліны ў Менску ў музэі Ваньковічаў адбываецца ўрачыстае падвядзеньне вынікаў КОНКУРСУ КАЛЯДНАГА ВЕРША. Як сябра журы апошні тыдзень чытаў і перачытваў увесь гэты пазытыў і проста харошую паэзію.
Неймаверна прыемна было ўбачыць сярод вершаў даўно знаёмыя і ўлюбёныя. Напрыклад, такі:
http://nutranyburatina.livejournal.c
Альбо такі:
http://cvetnayakapusta.livejournal.c
Альбо новую, палепшаную вэрсію даўно знаёмага:
http://rudy-de.livejournal.com/151252.h