You are viewing [info]khadanovich's journal

khadanovich
Originally posted by [info]borkhers at Нас выставляют на улицу
Оригинал взят у [info]drujba_narodov в Нас выставляют на улицу
Untitled-4 - 1 (1)

  Вот такое письмо мы получили от международной писательской организации. Которой, казалось бы, сам бог велел холить и лелеять журнал, на деле воплощающий то, к чему она призывает на своих пленумах, съездах и конференциях. Куда там! Вот уже полтора десятилетия ее руководители только и делают, что не мытьем, так катаньем стараются выжать нас с территории «Дома Ростовых» - места нашего жительства с 50-х годов, когда никакого МСПС не было и в помине.
  Мы уже проходили и отключение тепла и электричества, и заколачивание досками дверей в редакцию, и много всякого-разного, после чего редакция была вынуждена была оставить прежнее помещение (его отдали под ресторан) и на условиях аренды перебраться совсем уже на чердак. И все равно мы продолжаем оставаться бельмом на глазу у МСПС, уже отдавшего под аренду ресторанам практически всю территорию «Дома Ростовых» - всю, кроме нашего «курятника», как мы вместе с писательской общественностью его называем.
Но вот настал конец и «курятнику». Будут или не будут делать ремонт – это еще большой вопрос. А мы через месяц окажемся на улице. Все эти годы мы то и дело обращались в разные федеральные и муниципальные органы с просьбой помочь нам с помещением. Вежливые отписки и отфутболивания – вот и весь результат. Интересная вещь: выходит, что журнал, о котором все и на всех уровнях говорят, что он делает важное государственное дело, по сути, этому самому государству не нужен. Разве что каким-нибудь чиновникам для какой-нибудь галочки в отчетах.
Друзья!
Мы начали собирать подписи в поддержку нашего журнала. Пожалуйста, оставьте Ваш комментарий – нам нужна Ваша поддержка. Кто может – перепостите это в Вашей социальной сети. Если у кого-нибудь есть конкретные предложения – не скрывайте, поделитесь.
Ваши дружбинцы.



Просим Вас помимо комментариев в ЖЖ оставлять подписи в защиту журнала на Sborgolosov.ru
Сбор подписей на Sborgolosov.ru



 
 
khadanovich
27 May 2012 @ 07:46 am
+++

І калі адліга спыніцца на лугах,
калі дрэвы будуць стаяць у цёмных сьнягах,
сьвежы сьцішаны вецер, сарваўшыся з узьбярэжжа,
дакранецца й адчуе цяпло на яе губах.

Яе скура сьвятлейшая за серабро ў малацэ,
нібы стома нябачнай сьлязой замрэ на шчацэ,
нібы рэчышча ўзімку засыпле зорамі й сьнегам,
і адбіткі памерлых стаяць у халоднай рацэ.

Бо даўно прамінуў п’янкі лістападаўскі фэст,
скавышы і завеі ўшываюцца ў кожны пад’езд,
покуль мовай паветра й вады на паўночных прычалах
неадчэпнай прастуды яшчэ фармулюецца зьмест.

Гэта потым, калі туманы дойдуць сюды,
затапіўшы масты і прыгарадныя сады,
яна будзе штосьці казаць аб чорных прытоках
і засьнежаных чоўнах, цяжкіх ад сьцюжы й вады.

Бо ўсе словы, якія былі між ёй і табой,
пераплеценыя між сабой верасьнёвай травой,
паглядзі, як сказанае вамі ўжо праступае
зьбітым подыхам вільгаці, музыкай гарлавой.

Захавай гэты рух у паветраных ямах цяпла,
паняверку, якая ўпарта яе вяла, –
і калі яна спынялася й замірала,
і калі яе не было,
і калі была.
 
 
khadanovich
26 May 2012 @ 12:06 am
Беларускія пераккладчыкі Жадана ўжо рыхтуюцца да прэзэнтацыі, якая адбудзецца 29-га, у кнігарні ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37А), а 19.00 гадзіне. Сёньня на майстэрні абмяркоўвалі некалькі перакладаў украінскага мэтра. :)
Адзін свой вывешваю тут.


+++

Тую жанчыну з чорнымі, як зямля, валасамі,
ведаю столькі год – нават пазнаю крокі:
паміж мною ды іншымі адрасамі
ходзіць сабе, не турбуючыся ні трохі.

Ходзіць паміж сьвятла й гарачага лісьця,
ходзіць паміж муроў і птушыных крыкаў,
паміж ручаёў падземных, якія перапляліся,
паміж усіх сваіх сноў і фрыкаў.

Ходзіць сабе на стадыёны і рынкі,
хаваючы ў куртцы тэлефон і біклагу.
І я гатовы паліць у ейным квартале будынкі,
каб яна на мяне зьвярнула ўвагу.

Гатовы бамбіць урад і навалач абласную,
ператвараць у партвэйн ваду ў азёрах і рэчках,
толькі б яна, згадаўшы, што я існую,
часам пісала лісты аб надвор’і ды іншых рэчах.

Гатовы ладзіць на ейнай вуліцы страйкі,
каб толькі быць зь ейнай лютасьцю і пяшчотай,
каб толькі слухаць яе надрыўныя байкі
пра тое, з кім яна сьпіць, па кім памірае ўпотай.

Я вынайду новыя літары, выраблю новы голас,
заб’ю ўсіх старых паэтаў, якія штось яшчэ пішуць,
каб яна забывала ўсё, што ведала колісь, –
проста глядзела ў цемру, проста слухала цішу.

Ейную памяць заглушыць музыка дажджавая.
Неба за ейнымі вокнамі будзе стаяць парожнім.
Хай забывае пра ўсё.
Хай нават мяне забывае.
Толькі мяне хай забывае апошнім.

Арыгінал тут:
http://maysterni.com/publication.php?id=64849
 
 
 
 
khadanovich
03 May 2012 @ 02:45 pm
Бабуля сядае ў апошні вагон.
У правай – авоська, а ў ёй – тэлефон,

У левай – унучка (ці ўнучкі дачка),
Якая трымае ў руцэ парсючка.

Бабуля сядае – і тут нечакана
З мабільніка чуюцца гукі канкану.

Бабуля махнула нагой. У вагоне ж:
– Ты бачыў?
– Лухта!
– Будзе танчыць!
– Ты гоніш!

Адвоську адкідвае ўбок, устае.
Унучка трымае мабільнік яе.

Мабільнік пяе. Падпявае вагон.
Бабуля, і ўнучка за ёй наўздагон…

На сэрцы бабулі пяюць салаўі.
Парсюк па-француску адказвае: “Oui!”

P.S. Не зусім задавальняе назва. Буду ўдзячны, калі раптам нехта нешта добрае параіць. )
 
 
khadanovich
Сабраў сякія-такія францускія тэксты. Рабочая назва кніжкі "Дыснэйлэнд".

Тое, што ніжэй, - верш-прадмова, у якой адначасова каля трыццаці спасылак на большасьць іншых парыскіх вершыкаў - можна клікаць і пераходзіць на іх. Прыемнага прагляданьня-чытаньня. Прапановы прымаюцца. )


ПАРЫЖ-ДЫСНЭЙЛЭНД

Білеты лепш загадзя замовіць праз інтэрнэт.
Дабірацца лепш самалётам,
каб зэканоміць больш часу для забаваў і адпачынку.

Спачатку рэкамэндуецца агледзець парк
з адной ці некалькіх яго найвышэйшых кропак:
- атракцыёна “Эйфэлевая вежа”;
- атракцыёна “Вежа Монпарнас”;
- званіцы атракцыёна “Нотр-Дам” ды інш.

Для большай зручнасьці наведнікаў
усе атракцыёны зьвязаныя між сабой
5-цю лініямі дзіцячай чыгункі
і 13-цю лініямі дзіцячага мэтро,
але найбольшую радасьць прынясе вашым дзеткам
фунікулёр ля атракцыёна “Сакрэ-Кёр”.

Наведнікам з боязьзю вышыні
рэкамэндуецца альтэрнатыўная забава –
“Парыскія Катакомбы”.

Безумоўны прыярытэт дыснэйлэнду –
юныя наведнікі, якія могуць
абсалютна бясплатна і неабмежаваную колькасьць разоў
карыстацца Луўрам, Абацтвам Клюні
ды іншымі інтэлектуальнымі атракцыёнамі,
а таксама праходзіць першы ўзровень
квэсту “Сарбона”.

Увага, гэтае правіла пакуль не распаўсюджваецца
на атракцыёны “Пляс Пігаль” і “Булонскі лес”,
якія маюць узроставыя абмежаваньні:
юным наведнікам трэба памераць свой рост,
дзеля чаго ля кожнага дарослага атракцыёна
маюцца спэцыяльныя лінейкі,
званыя ў народзе “тулуз-латрэкамі”:
меншыя за прыняты стандарт да забаваў не дапускаюцца.

Для сталых наведнікаў парку
прадугледжаная сетка бясплатнага харчаваньня:
дастаткова атрымаць чырвоны жэтон
сябра клубу “Парыскі клашар”.

Шматлікія паркавыя забавы выходзяць
далёка па-за межы рэпэртуару Ўолта Дыснэя.
Так, атракцыёны-музэі населеныя шматлікімі
пэрсанажамі ўсіх міталёгіяў сьвету,
а на “Эйфэлевай вежы” ўначы
нават працуе “Пражэктар Саўрона”.

На тэрыторыі парку маецца некалькі ціраў:
для маленькіх – “Гаўрош”,
для дарослых – “Свабода вядзе на барыкады”.

(Некаторыя наведнікі, асабліва з Расіі,
блытаюць гэты атракцыён з Жаннай д’Арк,
якую можна адрозьніць па характэрным джэдайскім мячы,
а таксама са “Статуяй Свабоды” –
падарункам парыскага дыснэйлэнду амэрыканскаму.)

Чытаць далей. )
 
 
khadanovich
1. Вітраж XIII ст.

Саламея
устае на задні мосьцік.
Ёсьць ад чаго страціць галаву.


2. Пакуты Гасподнія (XIV ст.)

Вартаўнікі сьпяць.
Хрыстос вылазіць з труны.
Асьцярожна, каб не абудзіць.


+4. )
 
 
khadanovich
30 April 2012 @ 01:31 pm
1.
У шкляной вітрыне
парыскай эратычнай кнігарні
адлюстроўваецца доўгая чарга снобаў,
што стаяць па білеты на мастацую выставу.

І ўся чарга нешта чытае,
на фоне вялікага ню ад Амэдэа Мадыльяні.

Думаю, гаспадары кнігарні
не змаглі б лепей аформіць свае вітрыны.

Чытаць далей. )
 
 
khadanovich
Па Сене плыве плакат
з партрэтам кандыдата ў прэзыдэнты.
Надпіс унізе:
“Запрашаем на першы тур!” –
нагадвае, што ты яшчэ не ў Беларусі.


P.S. Так напраўду ад сёньня я ўжо ў Беларусі, але пару вершыкаў па інэрцыі яшчэ запошчу. )